Кухня "Мроя"
Зручная кутняя кухня выраблена з якасных матэрыялаў, падыдзе для сучаснага інтэр'еру.
Фурнітура: Blum
Сталешня: Еgger дуб нябраска натуральны + скіналі ў колер
Фасад: МДФ фарбаваны з інтэграванай ручкай
Шырыня: 3000×3000
Кошт: ад 5400 руб.
АТРЫМАЦЬ ПРАЛІК ПА СВАІМ ПАМЕРАМ

Кутні варыянт кухні дазволіць правільна арганізаваць працоўную прастору, дзе можна з задавальненнем рыхтаваць кулінарныя вынаходствы. Фасад выраблены з фарбаванага МДФ, дзверцы аснашчаны інтэграванай ручкай, якія з’яўляюцца ўпрыгожваннем гарнітуры і дадаткам сучаснага стылю. Менавіта ручкі ствараюць мінімалістычны, лаканічны і індывідуальны вобраз кухні, падвышаючы практычнасць мэблі, яе бяспеку і эстэтычнасць. Яны эрганамічныя, убудоўваюцца ў дзверцы, скрыні і робяць іх адкрыццё зручным, камфортным. Канструкцыя кухні не перагружаная дэталямі, арганічна выглядае ў мінімалістычным сучасным інтэр’еры.

У камплектацыі маецца вялікая колькасць шафак, высоўных скрынь, кіраванне якімі ажыццяўляецца з дапамогай фурнітуры Блюм. Таксама кухня абсталявана сучаснай выцяжкай, духавай шафай, варачнай паверхняй і неабходнай бытавой тэхнікай. Стальніца выраблена з матэрыялу Еgger адцення дуб Небраска натуральны, скiналi ў колер. Гэта значыць адценне і структура кожнай скiналi адпавядае малюнку стальніцы, утвараючы ідэальны камплект. Для вытворчасці скiналi ўжываецца неаблiцаваны ДСП таўшчынёй 8 мм з пластыкавым абліцоўваннем па тэхналогіі халоднага прасавання. Шматслаёвасць структуры выраба, якасць драўлянага пластыка павышаюць ўстойлівасць скiналi да высокай вільготнасці і тэмпературных перападаў.

Працоуны працэс

Замова мэблі

Вы можаце замовіць мэблю любым зручным для Вас сродкам:
1. праз пошту cesliary@gmail.com
2. праз адмысловую форму на сайце
3. па нумары 8 (029) 606-38-38

Замер

У зручны для Вас дзень і час майстар прыедзе і зробіць замер памяшкання ды першасны эскіз праекту мэблі. Па адмысловых палітрах і ўзорах Вы абярэце матэрыял і колер, фурнітуру і механізмы вырабу.

Усталёука

Цягам 3 — 15 працоўных дзён (у залежнасьці ад складанасці вырабу і разнастайнасці абраных матэрыялаў) прафесійныя ўсталёўшчыкі змантуюць абраную Вамі прыгажосць без шуму і пылу (ці з мінімальнай іх колькасьцю). Памятайце, што мы заўжды радыя працаваць для Вас!