Мы з задавальненнем дапаможам зрабіць Вам, бадай, самае  ўтульнае  і звыш функцыянальнае месца для Вашага дома. Кухня – гэта не толькі ўдала падабраны матэрыял, фурнітура і розныя іншыя тэхнічныя аспекты. Кухня – гэта самае атмасфернае месца ў доме, дзе Вы збіраецеся разам з  блізкімі людзьмі, таму мы ставімся да яе з асаблівым трымценнем.

Да нас часта звяртаюцца з жаданнем усталяваць новую кухню, але часцяком кліенты не ведаюць, наколькі шырокі спектр матэрыялаў існуе на сённяшнім рынку.

Мы вырашылі паспрабаваць каротка распавесці Вам пра розныя матэрыялы фасадаў.

Гарантыя на кухні ад Цесьляроў – 36 месяцаў!

Разьдзел яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы. Шэраг іншых кухань і матэрыялаў фасадаў будзе дадавацца і абнаўляцца. Калі Вы не знайшлі тое, што Вам даспадобы – тэлефануйце, і мы падкажам Вам!

Пластык

Пластык з’яўляецца вельмі папулярным матэрыялам у Беларусі. Ён танней, чым шматлікія матэрыялы, але пры гэтым мае шэраг перавагаў. Ён зручны і функцыянальны: устойлівы да розных тэмператураў, механічных уздзеянняў і вільгаці. За пластыкам проста сачыць і падтрымоўваць ягоны першапачатковы выгляд.

Недахоп – унутраная структура зроблена з ДСП, а тарцы дэталяў аклейваюцца пластыкавай кромкай.

Пластык Пластык Пластык

Акрыл

Акрыл – гэта новая тэхналогія, у прыватнасці акрылавы пластык, што ўваходзіць у катэгорыю прэміум. Асноўныя плюсы – устойлівасць да механічных уздзеянняў і экалагічнасць;  вельмі вялікая ступень глянца і насычаныя, глыбокія колеры, ідэальна роўная паверхня (у адрозненні ад МДФ і пластыка), а таксама ўстойлівасць да дэфармацыі, змены колера (не выгарае), абсалютная воданепранікальнасць.

Мінусы –  высокі кошт і драпіны па неасцярожнасці.

Акрыл Акрыл Акрыл

МДФ фрэзераваны

Фасады з фарбаванага МДФ могуць мець розныя фрэзероўкі. Фрэзероўкі могуць быць вельмі разнастайнымі па знешнему выгляду: ад сучасных да класічных з нанесеннем паціны.

Такія фасады могуць быць матавымі і глянцавымі. Разнастайнасць фрэзеровак фарбаванага МДФ не абмежавана.

 

МДФ фрэзераваны МДФ фрэзераваны МДФ фрэзераваны

Драўляны масіў

Масіў (дуб, ясень, альха, сасна) – прыклад класікі і мадэрна. Натуальна, бяспечна, не таксічна, шырокі спектр каляровай гамы.

Адзіны мінус – гэта кошт. Масіў – самы дарагі матэрыял, як па кошту, так і па знешнему выгляду.

Драўляны масіў Драўляны масіў Драўляны масіў

МДФ фарбаваны

МДФ фарбаваны – адрозніваецца ўстойлівасцю да біапашкоджанняў і ўздзеяннем вільгаці. Плюсам з’яўляецца багаты выбар пакрыццяў ( бывае матавы, глянцавы, глянцавы са спецэфэктам, глянцава/матавы металік) і колераў. Да мінусаў можна аднесці дастаткова высокі кошт і магчымасць сколаў па неасцярожнасці.

Фасады з фарбаванага МДФ вельмі разнастайныя і могуць быць выкарыстаны пры стварэнні кухні ў любым стыле. Фарбаваныя фасады цудоўна фрэзеруюцца, што дазваляе вырабляць як сучасныя гладкія фасады, так і фасады ў класічным стыле з нанесеннем паціны.

 

МДФ фарбаваны МДФ фарбаваны МДФ фарбаваны МДФ фарбаваны
Пакінуць заяўку
Увядзіце Ваша імя
Увядзіце Ваш нумар
Даслаць
Ваша паведамленне паспяхова дасланае. У бліжэйшы час з Вамі звяжацца наш мэнэджэр.