Кухня “БарбАра”

Сучасная кухня “БарбАра” выканана ў лаканічным мінімалізме. Асноўныя характарыстыкі кухні наступныя: фасад з дубовага шпону і фрэзераванага МДФ, стальніца Эггер і фурнітура блюм. Ніжнія шафы і пенал, дзе знаходзіцца духавая шафа, выкананы з фрэзераванага МДФ сіняга колеру, маюць зручныя эрганамічныя ручкі. Верхнія шафы выраблены са шпону дуба, узбагачаны зручнай фурнітурай для камфортнага адкрыцця і зручнага карыстання. Маюцца адкрытыя паліцы. Выцяжка ўбудаваная ў шафу. Важнай дэталлю гарнітура з’яўляецца адсутнасць лішніх элементаў, змяшчальнасць, выкарыстанне якасных і надзейных матэрыялаў.
Стальніца з ДСП Эггер мае высокія эксплуатацыйныя паказчыкі, прыемны вонкавы выгляд. Можна назіраць якасную імітацыю дрэва, якая дасягнута з дапамогай сучаснага меламінавага пакрыцця. Асноўныя плюсы матэрыялу-высокая зносаўстойлівасць пакрыцця, даступная цана, розныя дызайны. Упрыгожвае кухню фасады з дубовага шпону, якія маюць надзвычай прыемную паверхню на дотык, надзейныя, і маюць доўгі тэрмін эксплуатацыі. Шпон не саступае па ўласцівасцях натуральнай драўніне, а па некаторых паказчыках ( асабліва фінансавых) нават яе пераўзыходзіць. Кампанія “Цесляры” робіць кухні па індывідуальнай замове. Кліент заўжды можа выбраць форму сваёй кухні, матэрыял фасадаў, тып фурнітуры (эканом, стандарт або прэміум), а таксама іншыя элементы. Звяртайцеся!
