Кухня “Лясная”

Сучасная кухня падыйдзе для арганізацыі невялікай прасторы. Выканана ў белым глянцы, складаецца з мінімуму дэкаруючых элементаў. Маюцца высоўныя скрыні, верхнія і ніжнія шафы, выцяжка. На фасадах адсутнічае шкло, элементы фрэзероўкі і дэкору. Дзверцы верхніх шафаў маюць інтэграваныя ручкі. У ніжніх секцыях ёсць накладныя эрганамічныя ручкі. У наяўнасці маецца кухня Г-вобразнай формы з ДСП Еггер. Але пры жаданні можна аформіць індывідуальную замову на падобную кухню П-вобразнай альбо прамой канструкцыі з МДФ, пластыка ці масіва дрэва. Абраць стальніцу з пастформінга, альбо каменя. Падабраць фурнітуру на свой густ і гаманец (даступны эканомны, стандартны або прэміум варыянт).
Асноўным матэрыялам кухні з’яўляецца ДСП Еггер. Дызайн кухні лаканічны і груваздкі. Адмысловы зроблены дызайн, дзе верхнія паліцы прысутнічаюць толькі на адной сцяне, што дадае кухні дадатковага “паветра”. Важна адзначыць, што высокую якасць кухні забяспечвае надзейная фурнітура Tandem, Tandembox ад кампаніі Blum. Гэта універсальныя сістэмы для малых і вялікіх выссоўных скрыняў, якія разлічаныя на высокія дынамічныя нагрузкі. Якасная фурнітура не толькі павялічвае тэрмін эксплуатацыі кухні, але і гарантуе задавальненне гаспадароў пры частым карыстанні. Бо ўсё мусіць быць зручна. Шафы мусяць павольна зачыняцца, адкрывацца лёгкім дотыкам. Усё мусіць быць зроблена пад Ваш рост, каб усё лёгка можна было дастаць. Купляйце толькі якасную мэблю! І пажадана ў Цесляроў.
