606-38-38
Прадукцыя

Мецэнацтва

Кампанія “Цесляры” аказваюць мецэнацскую падтрымку шэрагу адукацыйных, культурніцкіх і грамадска важных праектам. У першую чаргу гэта выданні, якія ўмацоўваюць нацыянальную ідэнтычнасць нашай краіны, папулярызуюць беларускую мову і гісторыю.

Мы мелі гонар супрацоўнічаць з ніжэйпералічанымі выданнямі:

«Беларуская хрысціянская азбука» – гэта кніга, якая была створаная з любоўю і вераю, каб вучаць нашых дзетак з маленства чытаць па-беларуску і ведаць родную мову.

Ідэя стварэння азбукі ўзнікла ў калядны вечар. Ідэю адразу ж падтрымаў вядомы дзіцячы аўтар Канстанцін Севярынец. Малюнкі да азбукі падрыхтавала маладая і таленавітая мастачка Аляксандра Дзежыц.

На працягу 2015 года літаркі разам з вершамі і ілюстрацыямі друкаваліся на Крыніца.інфо і атрымалі шмат добрых водгукаў ад матуляў, татаў і, канешне, дзетак. У кастрычніку 2016 года “Беларуская хрысціянская азбука” з’явілася на паліцах кніжных крамаў.

 

“Беларусалім” – раман Паўла Севярынца, які ён пісаў 12 гадоў, у тым ліку ў сьледчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на сутках Акрэсьціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне.

Першая кніга раману аб’ёмам 450 старонак называецца “Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяньня – Менск, Кіеў, Полацк.

Выданьне 1000 асобнікаў плануецца ў верасьні 2017 года. Напрыканцы кастрычніка 2017 года – прэзентацыя кнігі ў Менску

 

Першы і ўнікальны збор твораў Уладзіміра Дубоўкі у двух тамах. У дваццатых, калі надзвычай таленавіты, імклівы, бясспрэчны лідар літаратурнага працэсу, Дубоўка адзін за адным выдаваў зборнікі вершаў, шмат з іх пакідалася для дапрацоўкі, а пасля – друкаваць ужо не было як, бо імя і кнігі Уладзіміра Дубоўкі на трыццаць год былі забароненыя.

Няма ніводнага паэта ў свеце, які праз трыццаць год вымушанага маўчання вяртаўся б у літаратуру – не помнікам, не ценем, не прывідам, а актыўным удзельнікам літаратурнага працэсу. Ніводнага, акрамя Уладзіміра Дубоўкі. Чатыры прыгаворы па палітычных працэсах, высылка, лагер, вечнае паселішча – ён павінен быў змоўкнуць назаўсёды, але ён вытрываў, вярнуўся і зноў пачаў пісаць. Так, яго друкавалі з цяжкасцямі і агаворкамі. Так, яго вымушалі рэдагаваць і перапісваць старыя вершы на новы лад. Але ён вяртаўся тады – і працягвае вяртацца па сёння. Тыя вершы, якія не маглі пабачыць друку сорак год таму, нарэшце стала можна апрылюдніваць.

 

«Караліна» (па-ангельску Coraline) – дзіцячая аповесць, напісаная ў 2002 годзе брытанскім пісьменнікам Нілам Гэйманам. Кніга атрымала шаснаццаць прэстыжных літаратурных прэміяў, у тым ліку прэмію Х’юга за лепшую аповесць, прэмію Брэма Стокера за лепшы твор для маладых чытачоў і прэмію Локуса за лепшую аповесць для падлеткаў. У 2009 годзе па аповесці быў зняты мультыплікацыйны фільм. Быў таксама пастаўлены мюзікл і пабачыла свет відэагульня па матывах аповесці. «Караліна» перакладзеная на 30 моваў, па ўсім свеце прададзена болей за мільён асобнікаў гэтай кнігі. Кніга перакладзена на беларускую мову ў 2017 годдзе Дар’яй Вашкевіч.

 

Музычна-адукацыйны праект, прысьвечаны памяці беларускіх дзеячоў культуры і навукі, якія былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937.

 

 

Праект агучкі на беларускую мову «Свінкі Пэпы» (Peppa Pig) — мульціка для самых маленькіх

 

“Хронікі Нарніі” — залатая класіка брытанскай літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. Гэта першая кніга з 7, якая апавядае пра стварэнне Нарніі і пра тое, як пачаліся ўсе прыгоды.

ЗАМОВА МЭБЛІ
Вы можаце замовіць мэблю любым зручным для вас сродкам: 1. праз пошту cesliary@gmail.com 2. праз адмысловую форму на сайце 3. па нумары 8 (029) 106 33 41
ЗАМЕР
У зручны для вас дзень і час майстар прыязджае да вас і робіць замер памяшканьня і першасны красьлюнак праекту мэблі. Па адмысловых палітрах і ўзорах вы выбірайце матэрыял і колер, фурнітуру і механізмы вырабу.
УСТАЛЁЎКА
Цягам 3 — 15 працоўных дзён (у залежнасьці ад складанасьці вырабу і разнастайнасьці абраных матэрыялаў) прафэсыйныя ўсталёўшчыкі мантуюць ваш выраб бяз шуму і пылу (ці з мінімальнай колькасьцю оных)
4.9/5
сярэдняя адзнака за замову на facebook
Нумар занадта кароткі
ператэлефанаваць мне
Ў бліжэйшы час з Вамі звяжацца наш мэнэджэр