Кабінет паляўнічага
Прэстыжная мэбля ў кабінет паляўнічага выраблена з натуральнага шпону, мае высокія тэхнічныя характарыстыкі.
Матэрыял: ДСП, натуральны шпон
Фурнітура: BLUM
Фасад: дубовы шпон
Кошт: ад 3800 руб.
АТРЫМАЦЬ ПРАЛІК ПА СВАІМ ПАМЕРАМ

Кабінет паляўнічага з пакрыццём з натуральнага шпону – гэта выдатная альтэрнатыва суцэльнаму масіву, з высокай якасцю. Шпон з’яўляецца надзейным матэрыялам таўшчынёй 1-3 мм, глядзіцца прывабна, устойлівы да невысокіх механічных пашкоджанняў. Пры яго вырабе драўняная пліта расшчапляецца на тонкія пласты, якія наносяцца на ДСП. Кабінету са шпону ўласцівы ўсе параметры мэблі з масіва: надзейнасць, трываласць, экалагічная чысціня. За такімі прадметамі даглядаць не цяжка, бо яны не надзімаюцца ад разлітай вадкасці, не трэскаюцца ад змен тэмператур. У нас вы зможаце набыць недарагія прадметы, якія каштуюць танней аналагаў з масіва. Мэбля простая і практычная ў эксплуатацыі, што дадаткова забяспечваецца надзейнай і якаснай фурнітурай ад аўстрыйскага вытворцы.

У камплект мэблі з фасадам з шпону дуба ўваходзіць ёмістая сценка з цэнтральнымі адкрытымі паліцамі, па перыметры якіх размешчаны закрытыя шафы з ворнымі створкамі для захоўвання адзення, сувеніраў, кніг і іншых прадметаў; невялікі стол уздоўж вокнаў, па краях якога размясціліся адкрытыя стэлажы з ніжнімі высоўнымі скрынямі. Мэбля падыдзе для людзей, якія аддаюць перавагу рэспектабельнай і раскошнай атмасферы. У нас вы зможаце атрымаць разлікі па сваіх памерах, аформіць індывідуальную замову. Усе працы праводзяцца аператыўна i якасна, бо выкарыстоўваецца сучаснае высокадакладнае абсталяванне. Чакаем вашых заявак!

Працоуны працэс

Замова мэблі

Вы можаце замовіць мэблю любым зручным для Вас сродкам:
1. праз пошту cesliary@gmail.com
2. праз адмысловую форму на сайце
3. па нумары 8 (029) 606-38-38

Замер

У зручны для Вас дзень і час майстар прыедзе і зробіць замер памяшкання ды першасны эскіз праекту мэблі. Па адмысловых палітрах і ўзорах Вы абярэце матэрыял і колер, фурнітуру і механізмы вырабу.

Усталёука

Цягам 3 — 15 працоўных дзён (у залежнасьці ад складанасці вырабу і разнастайнасці абраных матэрыялаў) прафесійныя ўсталёўшчыкі змантуюць абраную Вамі прыгажосць без шуму і пылу (ці з мінімальнай іх колькасьцю). Памятайце, што мы заўжды радыя працаваць для Вас!