606-38-38
Прадукцыя

ЧАСТЫЯ ПЫТАННІ

ЯК ЗРАБІЦЬ ЗАМОВУ?

Каб зрабіць замову Вам дастаткова звязацца з намі і распавесці, якую мэблю Вы хочаце сабе усталяваць. Пасля тэлефанавання ў дамоўлены час прыедзе майстар для замера і абмяркуе з Вамі  будучую прадукцыю. Калі дасланы пазней дызайн-макет Вас задаволіць, мы падпішам з Вамі дамову аб аказанні паслугаў. Далей – усяго толькі дамова аб часе ўсталёўкі. Справа зробленая, лічыце, што новая мэбля ўжо стаіць у Вашай кватэры!

ЦІ МАГУ Я АДМОВІЦЦА АД ПАСЛУГ “ЦЕСЛЯРОЎ”, КАЛІ МАКЕТ ЦІ КОШТ МНЕ НЕ СПАДАБАЕЦЦА?

Так, канешне. Пасля выканання замера памяшкання, Вам будзе дасланы макет будучай мэблі. Вы можаце яго паправіць, дадаць нешта, папрасіць перарабіць альбо наогул адмовіцца. Калі не задавальняе кошт, алгарытм дзеяння адпаведны. Можна параіцца з майстрам наконт таго, як зрабіць мэблю таннейшай. Майстар дасць параду, на чым варта і не варта эканоміць пры ўсталёўцы мэблі. Мы гарантуем, што Цесляры заўжды на Вашым баку.

ЦІ КАШТУЕ ВЫЕЗД МАЙСТРА ДЛЯ ЗАМЕРА І МАКЕТА?

Не. Выезд майстра, кансультацыі і дызайн-праект абсалютна бясплатны і не абавязвае Вас ні да чаго.

ЦІ МАГУ Я АТРЫМАЦЬ БЯСПЛАТНУЮ КАНСУЛЬТАЦЫЮ ПА ТЭЛЕФОНЕ?

Так, Вы можаце патэлефанаваць па нумарах, указаных на нашым сайце і атрымаць шырокую кансультацыю па любым пытанні. Пры патрэбе майстар пад’едзе да Вас дадому і пракансультуе альбо параіць нешта ўжо асабіста.

ЦІ ДОЎГА РОБІЦЦА ЗАМОВА?

Падчас працы на кожным аб’екце ёсць свае асаблівасці. Сам па сабе аб’ект, хай гэта будзе шафа альбо маштабная кухня, ставіцца за 1-3 дні. Час патрэбен для вытворчасці дэталяў. Зазвычай, гэта займае ад тыдня да 10 дзён.

ЯК АПЛАЦІЦЬ ЗАМОВУ?

Цесляры працуюць як з безнаяўнымі плацяжамі, так і з наяўнымі (гатоўкай).

ЦІ ПРАЎДА ШТО ЦЕСЛЯРЫ АДДАЮЦЬ ГРОШЫ З КОЖНАЙ ЗАМОВЫ НА МЕЦЭНАЦТВА?

Так, праўда. Цесляры імкнуцца падтрымоўваць кампаніі і ініцыятывы, скіраваны на развіццё нацыянальнай культуры і свядомасці ў Беларусі. Цесляры лічаць, што кожны з нас можа штодзённа рабіць сваю краіну лепшай.

ЗАМОВА МЭБЛІ
Вы можаце замовіць мэблю любым зручным для Вас сродкам: 1. праз пошту cesliary@gmail.com 2. праз адмысловую форму на сайце 3. па нумары 8 (029) 106 33 41
ЗАМЕР
У зручны для Вас дзень і час майстар прыедзе і зробіць замер памяшкання ды першасны эскіз праекту мэблі. Па адмысловых палітрах і ўзорах Вы абярэце матэрыял і колер, фурнітуру і механізмы вырабу.
УСТАЛЁЎКА
Цягам 3 — 15 працоўных дзён (у залежнасьці ад складанасці вырабу і разнастайнасці абраных матэрыялаў) прафесійныя ўсталёўшчыкі змантуюць абраную Вамі прыгажосць без шуму і пылу (ці з мінімальнай іх колькасьцю). Памятайце, што мы заўжды радыя працаваць для Вас!
4.9/5
сярэдняя адзнака за замову на facebook
Нумар занадта кароткі
ператэлефанаваць мне
Ў бліжэйшы час з Вамі звяжацца наш мэнэджэр