Нашы праекты
-
Паглядзець праект
Дзіцячы ложак
на вул. КарскагаЛожак складаецца са спальнага
месца зверху і шафы для захоўвання
рэчаў знізу. -
Паглядзець праект
Кухня “БарбАра”Стальніца Эгер, фасад са
шпону дуба і фрэзераванага МДФ -
Паглядзець праект
Шафа на вул. ІльінскайШафа з ворнымі дзверцамі
мае рамачныя МДФ фасады. -
Паглядзець праект
Кухня “Пярліна”узор класікі, выкананая ў светлым
адценні з якасных матэрыялаў
У нас сумленны кошт, бо:
![](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/11/fake-gift.png)
Падарункі
Мы не абяцаем "каштоўных" падарункаў і сертыфікатаў, якія загадзя ўваходзяць у кошт!
![](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/11/fake-sale.png)
Зніжкі
Мы не абяцаем выдуманых зніжак па 20% і вышэй, але адпачатку памяньшаем Вашыя выдаткі, дзякуючы аптымізацыі вытворчасці і лагістыкі!
![](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/11/fake-managers.png)
Дызайнеры
У нас невялікая кампанія, таму Вы не пераплочваеце нам за "армію" дызайнераў, якія сумуюць у прэстыжных салонах па ўсяму гораду!
Працоўны
працэс
Крок першы
![zayavka zayavka](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/11/zayavka.png)
Заяўка
Вы можаце замовіць мэблю любым зручным для Вас сродкам:
1. праз пошту cesliary@gmail.com
2. праз адмысловую форму на сайце
3. па нумары 8 (029) 606-38-38
4. праз мэсэнджары
Крок другі
![zamer2 zamer2](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/11/zamer2.png)
ЗАМЕР
Зручны для Вас дзень і час майстар прыедзе і зробіць замер памяшкання і дызайн-праект мэблі. Па адмысловых палітрах і ўзорах Вы абярэце матэрыял і колер, фурнітуру і механізмы вырабу. Дызайн-праект гэта платная паслуга. Пры дальнейшай замове мэблі цана дызайн-праекта будзе ўвазодзіць у агульны кошт.
Крок трэці
![drell drell](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/11/drell.png)
МАНТАЖ
Цягам 1-2 працоўных дзён (у залежнасьці ад складанасці вырабу і разнастайнасці абраных матэрыялаў) прафесійныя ўсталёўшчыкі змантуюць абраную Вамі прыгажосць без шуму і пылу (ці з мінімальнай іх колькасьцю).
![](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/11/zmiter.jpg)
Цесляры - гэта
Цесляры – гэта маладая ды амбітная каманда, якая можа дапамагчы Вам з усталёўкай любой убудаванай альбо корпуснай мэблі. Мы працуем з ДСП, любымі відамі МДФ, масівам дрэва, таксама супрацоўнічаем з вытворцамі фурнітур розных цэнавых катэгорыяў. Супрацоўнічаем з дызайнерамі-інтэр’ераў і архітэктарамі.
Цесляры вырабляюць любую мэблю: ад незвычайных тумбаў, стэлажоў да прадуманых кухняў, сучасных офісаў і маштабных рэстарацыяў. Мы робім усё магчымае і немагчымае, каб прадставіць Вам найлепшыя ў Менску цяслярскія паслугі.
Цесляры – гэта якасная праца і сумленны кошт.
Водгукі кліентаў
![](http://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/11/stol-ofis-1-600x400.jpg)
У пакой для перамоваў паставілі шыкоўны круглы стол. Запрашаць паважаных гасьцей і калег цяпер дакладна ня сорамна! Паназіраем, наколькі падвысіцца эфектыўнасьць працы ў новых умовах))) Шлем Цесьлярам падзякі, прыветы і рэспекты! Раім гэтых спецоў усім, каму патрэбна добрая і прыгожая мэбля з-пад шчырых беларускіх рук!
![MAULIUDA ATAKULAVA](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2019/01/otziv3.png)
![](http://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/11/3967-600x400.jpg)
Дзякуй вялiкi! Шафа атрымалася цудоўная! Зрабілі яе хутка і так, як мы жадалi. Хоць з дастаўкай былі праблемы (спачатку не тыя дзверы прывезлі), але гэта дробязь. 🙂 Відаць, што работнікі вельмі шчырыя і добрыя людзі. Спадабалася і тое, як Зміцер дапамог прыдумаць нам дызайн шафы. Будзем у будучыні замаўляць кніжную шафу!
![DASHA LOMONOVSKAYA](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2019/01/otziv1.png)
![](http://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/10/kuhnia-ragneda-2.jpg)
І хацелася, каб ён быў мой непаўторны, які кажа пра сваю гаспадыню. І шчыры дзякуй, цесляры! Ваша праца стварыла прыгажосць і ўтульнасць маёй кухні. Але адкіну лірыку і па справе. Наконт замовы. Напісала, дамовілася і да мяне прыехалі хвіліна ў хвіліну. Дзякуй Ягор! Для мяне гэта важна. Усё замералі, абмеркавалі і выбралі. Дамовіліся па часу […]
![КАСЯ ДАЛІДОВІЧ](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2019/01/otziv2.png)
![](http://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/10/kuhnia-bagach-2.jpg)
Замаўлялі шафу-купэ, паліцы ў камору і кухню з драўлянымі фасадамі. Усё цудоўна! 🙂
![СЕРГЕЙ НЕВДАХ](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2019/01/otziv4.png)
![](http://cesliary.by/wp-content/uploads/2018/11/ofis_kamp.jpg)
Замаўлялі ў Цесляроў мэблю на офіс – сталы, паліцы, шафы і зону кухні. Засталіся вельмі задаволеныя! Хлопцы цалкам вытрымалі дызайн-праект, зрабілі ўсё вельмі хутка, якасна і прыемна нядорага) Матарыял – шпон дуба – глядзіцца вельмі прыгожа і густоўна.
![MAULIUDA ATAKULAVA](https://cesliary.by/wp-content/uploads/2019/01/otziv3.png)