606-38-38
Прадукцыя

Пра нас

Цесляры – гэта маладая ды амбітная каманда, якая можа вам дапамагчы з усталёўкай любой убудаванай альбо корпуснай мэблі. Мы працуем з ДСП, любым відам МДФ, масівам дрэва, таксама супрацоўнічаем з вытворцамі фурнітур розных цанавых катэгорыяў.

Цесляры вырабляюць мэблю ад звычайных тумбаў, сцелажоў да прадуманых кухняў, сучасных офісаў і маштабовых рэстарацыяў. Мы робім усё магчымае, каб прадставіць вам найлепшыя ў горадзе цяслярскія паслугі.

Цесляры лічаць за правіла ахвяроўваць частку свайго прыбытку ініцыятывам, якія пашыраюць уплыў беларускай мовы і культуры, гісторыі і асветы. Замаўляючы мэблю ў Цесляроў – вы падтрымліваеце адны з найлепшых (спасылка на мецэнацтва) нацыянальнаскіраваных праектаў ў Беларусі.

Цесляры – гэта найперш якасная праца і сумленны кошт.

Мы будзем радыя бачыць Вас нашымі кліентамі!

ЗАМОВА МЭБЛІ
Вы можаце замовіць мэблю любым зручным для вас сродкам: 1. праз пошту cesliary@gmail.com 2. праз адмысловую форму на сайце 3. па нумары 8 (029) 106 33 41
ЗАМЕР
У зручны для вас дзень і час майстар прыязджае да вас і робіць замер памяшканьня і першасны красьлюнак праекту мэблі. Па адмысловых палітрах і ўзорах вы выбірайце матэрыял і колер, фурнітуру і механізмы вырабу.
УСТАЛЁЎКА
Цягам 3 — 15 працоўных дзён (у залежнасьці ад складанасьці вырабу і разнастайнасьці абраных матэрыялаў) прафэсыйныя ўсталёўшчыкі мантуюць ваш выраб бяз шуму і пылу (ці з мінімальнай колькасьцю оных)
4.9/5
сярэдняя адзнака за замову на facebook
Нумар занадта кароткі
ператэлефанаваць мне
Ў бліжэйшы час з Вамі звяжацца наш мэнэджэр