Частыя пытанні

Каб зрабіць замову Вам дастаткова звязацца з намі і распавесці, якую мэблю Вы хочаце сабе усталяваць. Гэта можна зрабіць па нумару тэлефона альбо любым зручным для Вас мэсэнджарам. Калі ў вас ёсць на руках дызайн-праект, дашліце нам яго на пралік. Калі няма – мы дамовімся пра выезд нашага спецыяліста да вас на замер і зробім праект самастойна. Калі дасланы пазней дызайн-макет Вас задаволіць, мы падпішам з вамі дамову аб аказанні паслугаў. Далей – усяго толькі дамова аб часе ўсталёўкі. Справа зробленая, лічыце, што новая мэбля ўжо стаіць у Вашай кватэры!

Так, канешне. Пасля выканання замера памяшкання, Вам будзе дасланы макет будучай мэблі. Вы можаце яго паправіць, дадаць нешта, папрасіць перарабіць альбо наогул адмовіцца. Калі не задавальняе кошт, алгарытм дзеяння адпаведны. Можна параіцца з майстрам наконт таго, як зрабіць мэблю таннейшай. Майстар дасць параду, на чым варта і не варта эканоміць пры ўсталёўцы мэблі. Мы гарантуем, што Цесляры заўжды на Вашым баку.

Так, выезд майстра – гэта платная паслуга. Спецыяліст пакідае Вам дамову на выраб дызайн-паректа, усё прамалёўвае і ўзгадняе з Вамі кошт. Для кухні гэтая праца каштуе 130 рублёў, якія, пры замове вырабу, уваходзяць у агульны кошт мэблі. Калі Вы не замаўялеце мэблю, грошы не вяртаюцца, але ў вас застаецца праца ў выглядзе дызайн-праекта мэблі.

Так, Вы можаце патэлефанаваць па нумарах, указаных на нашым сайце і атрымаць шырокую кансультацыю па любым пытанні.

Падчас працы на кожным аб’екце ёсць свае асаблівасці. Сам па сабе аб’ект, хай гэта будзе шафа альбо маштабная кухня, ставіцца за 1-2 дні. Час патрэбен для вытворчасці дэталяў. Зазвычай, гэта займае ад 5 да 30 працоўных дзён.

Цесляры працуюць як з безнаяўнымі плацяжамі, так і з наяўнымі (гатоўкай).

Так, праўда. Цесляры імкнуцца падтрымоўваць кампаніі і ініцыятывы, скіраваны на развіццё нацыянальнай культуры і свядомасці ў Беларусі. Цесляры лічаць, што кожны з нас можа штодзённа рабіць сваю краіну лепшай.