Частыя пытанні

Каб зрабіць замову Вам дастаткова звязацца з намі і распавесці, якую мэблю Вы хочаце сабе усталяваць. Пасля тэлефанавання ў дамоўлены час прыедзе майстар для замера і абмяркуе з Вамі  будучую прадукцыю. Калі дасланы пазней дызайн-макет Вас задаволіць, мы падпішам з Вамі дамову аб аказанні паслугаў. Далей – усяго толькі дамова аб часе ўсталёўкі. Справа зробленая, лічыце, што новая мэбля ўжо стаіць у Вашай кватэры!

Так, канешне. Пасля выканання замера памяшкання, Вам будзе дасланы макет будучай мэблі. Вы можаце яго паправіць, дадаць нешта, папрасіць перарабіць альбо наогул адмовіцца. Калі не задавальняе кошт, алгарытм дзеяння адпаведны. Можна параіцца з майстрам наконт таго, як зрабіць мэблю таннейшай. Майстар дасць параду, на чым варта і не варта эканоміць пры ўсталёўцы мэблі. Мы гарантуем, што Цесляры заўжды на Вашым баку.

Не. Выезд майстра, кансультацыі і дызайн-праект абсалютна бясплатны і не абавязвае Вас ні да чаго.

Так, Вы можаце патэлефанаваць па нумарах, указаных на нашым сайце і атрымаць шырокую кансультацыю па любым пытанні. Пры патрэбе майстар пад’едзе да Вас дадому і пракансультуе альбо параіць нешта ўжо асабіста.

Падчас працы на кожным аб’екце ёсць свае асаблівасці. Сам па сабе аб’ект, хай гэта будзе шафа альбо маштабная кухня, ставіцца за 1-3 дні. Час патрэбен для вытворчасці дэталяў. Зазвычай, гэта займае ад тыдня да 10 дзён.

Цесляры працуюць як з безнаяўнымі плацяжамі, так і з наяўнымі (гатоўкай).

Так, праўда. Цесляры імкнуцца падтрымоўваць кампаніі і ініцыятывы, скіраваны на развіццё нацыянальнай культуры і свядомасці ў Беларусі. Цесляры лічаць, што кожны з нас можа штодзённа рабіць сваю краіну лепшай.